14 кастрычнiка 2024, панядзелак, 4:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пратэстоўцы ўзялі штурмам будынак МУС Кыргызстана

14
Пратэстоўцы ўзялі штурмам будынак МУС Кыргызстана

Цяпер дэманстранты ідуць у бок будынка Дзяржаўнага камітэта нацыянальнай бяспекі.

Мітынгоўцы ў Бішкеку захапілі Міністэрства ўнутраных справаў Кыргызстана. Унутры будынка адбылася сутычка паміж пратэстоўцамі і в.а. міністра Курсанам Асанавым.

Частка пратэстоўцаў накіравалася ў бок Дзяржаўнага камітэта нацыянальнай бяспекі (ДКНБ) Кыргызстана, паведамляе vesti.kg.

У ноч з 5 на 6 верасня пратэстоўцы ў Бішкеку прарваліся на тэрыторыю Белага дому і ўзялі яго пад кантроль. Яны зламалі браму Дзяржкамітэта нацбяспекі краіны і зайшлі на ягоную тэрыторыю. Пасля перамоваў пратэстоўцы вызвалілі былога прэм'ер-міністра Сапара Ісакава, былога прэзідэнта краіны Алмазбека Атамбаева, асуджанага на 11 гадоў, і былога дэпутата Садыра Жапарава.

Напярэдадні ў краіне адбыліся выбары ў парламент, яўка склала 56,5%. Пераадолець сяміадсоткавы бар'ер здолелі толькі чатыры партыі, тры з якіх – праўладныя. Усяго на выбарах былі прадстаўленыя 16 палітычных аб'яднанняў, апазіцыя паведамляе пра маштабныя фальсіфікацыі і патрабуе перагляду вынікаў.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках