14 кастрычнiка 2024, панядзелак, 4:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары менскага двара закідалі сілавікоў яйкамі

31
Жыхары менскага двара закідалі сілавікоў яйкамі
ФОТА: TUT.BY

Лукашысты прыехалі ў квартал «Каскад» здымаць нацыянальную сімволіку.

Учора група лукашыстаў прыехала ў квартал «Каскад» змагацца з БЧБ-сімволікай. Калі жыхары квартала паспрабавалі спыніць іх, высветлілася, што лукашысты дзейнічаюць пад аховай узброеных сілавікоў у балаклавах. Двое хлопцаў, якія здымалі ўсё на відэа, былі затрыманыя, паведамляе «Еўрарадыё».

Тады з вокнаў у няпрошаных гасцей паляцелі яйкі. Гэта ўз’юшыла сілавікоў, яны пачалі свяціць у вокны, залезлі на дах дома і сачылі адтуль, а таксама крычалі: «Выходзь сюды, пагаворым!».

Няўжо яны думалі, што ў адказ пачуюць нешта акрамя: «Пайшлі прэч!»?

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках