14 кастрычнiка 2024, панядзелак, 4:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выбары прэзідэнта ЗША: Байдэн адарваўся ад Трампа на 16%

19
Выбары прэзідэнта ЗША: Байдэн адарваўся ад Трампа на 16%
ФОТА: АР

Вынікі апытання CNN.

Свежая сацыялогія за 29 дзён да выбараў прэзідэнта ЗША паказвае, што кандыдат ад Дэмакратычнай партыі Джо Байдэн ужо адарваўся ад рэспубліканца Дональда Трампа на 16% па ўсёй краіне сярод патэнцыйных выбарцаў.

Апытанне цалкам правялі пасля дэбатаў і часткова на фоне інфармацыі аб заражэнні Трампа каранавірусам, піша "Люстэрка тыдня. Украіна".

Апытанне CNN кажа пра тое, што за Байдэна гатовыя прагаласаваць 57% тых, хто збіраецца зарэгістравацца на выбары, але яшчэ не зрабіў гэтага. 41% рэспандэнтаў з гэтай групы гатовыя аддаць галасы за Трампа.

Незалежна ад агульнанацыянальнай перавагі Байдэна, гонка за Белы дом у канчатковым выніку сыдзецца на некаторых ключавых штатах, дзе і можа вызначыцца вынік галасавання калегіі выбарцаў. Былы віцэ-прэзідэнт у лідарах у некалькіх з гэтых крытычных штатаў, але з больш вузкім адрывам, чым ягоная нацыянальная перавага. Апытанне не з'яўляецца прадказаннем таго, якім будзе вынік. Яно проста адлюстроўвае, якія рэйтынгі ёсць у кандыдатаў на сёння.

Магчыма, выбарцы агулам аддаюць перавагу Байдэну Трампу ў шэрагу пытанняў, якія выбарцы ўважаюць за крытычна важныя ў гонцы, уключаючы ўспышку каранавіруса (59% аддаюць перавагу Байдэну, 38% Трампа), ахова здароўя (59% супраць 39%), расавая няроўнасць у ЗША (62% супраць 36%), кандыдатуры ў Вярхоўны суд (57% супраць 41%) злачыннасць і бяспека (ад 55% да 43%).

Апытанне правялі праз тэлефон з 1 да 4 кастрычніка сярод выпадковай нацыянальнай выбаркі з 1 205 дарослых, у тым ліку 1,001 верагодных выбарцаў. Хібнасць 3,3%.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках