14 кастрычнiка 2024, панядзелак, 4:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

АЗХЗ пацвердзіла, што Навальнага атруцілі «Навічком»

11
АЗХЗ пацвердзіла, што Навальнага атруцілі «Навічком»
АЛЯКСЕЙ НАВАЛЬНЫ
ФОТА: AP

Расейскі палітык быў у коме 18 дзён.

Арганізацыя забароны хімічнай зброі (АЗХЗ) пацвердзіла наяўнасць атруты групы «Навічок» у аналізах Аляксея Навальнага.

Аб гэтым паведамляецца ў Twitter-акаўнце арганізацыі.

«Тэхнічны аналіз АЗХЗ пацвярджае, што сляды нервова-паралітычнага агента ад групы «Навічок» былі выяўленыя ў біяпробе Навальнага», - гаворыцца ў паведамленні.

Навальны з 20 жніўня знаходзіўся ў таксікалагічнай рэанімацыі лякарні хуткай медыцынскай дапамогі №1 у Омску без прытомнасці. Раніцай 22 жніўня яго на самалёце даставілі ў берлінскую клініку «Шарытэ».

2 верасня нямецкі ўрад паведаміў, што ў арганізме Навальнага знайшлі сляды рэчыва, падобнага па складзе на «Навічок». Біялагічны матэрыял, адабраны ў палітыка, даследавала спецыяльная лабараторыя ўзброеных сіл Нямеччыны. Факт атручвання Навальнага атрутай з групы «Навічок» пацвердзілі таксама лабараторыі ў Францыі і Швэцыі.

Навальны быў у коме 18 дзён. Лекары «Шарытэ» паведамілі 7 верасня аб вывядзенні Навальнага з медыцынскай комы і адключэнні ад апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх. 14 верасня нямецкія лекары праінфармавалі, што палітык адчувае сябе лепш і ўжо ўстае на ногі. 22 верасня Навальнага выпісалі з клінікі, ён праходзіць рэабілітацыю.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках