14 кастрычнiка 2024, панядзелак, 4:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ціханоўская сустрэлася з Мэркель

23
Ціханоўская сустрэлася з Мэркель
ФОТА: JESCO DENZEL / BUNDESPRESSEAMT / DPA

Гутарка Святланы Ціханоўскай з канцлерскай Нямеччыны доўжыўся 45 хвілін.

Экс-кандыдатка ў прэзідэнты Беларусі Святлана Ціханоўская ў аўторак, 6 кастрычніка, у ходзе сустрэчы з канцлеркай ФРГ Ангелай Мэркель у Бэрліне падкрэсліла, што пратэсты ў Беларусі - гэта не барацьба супраць Расеі ці Еўропы, а вынік крызісу ўнутры краіны. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні паплечнікаў Ціханоўскай у яе тэлеграм-канале, паведамляе DW.

Ціханоўская распавяла федэральнай канцлерцы, што мірныя мітынгі ў Беларусі працягваюцца, а рэжым, у сваю чаргу, працягвае павялічваць колькасць палітвязняў. «Таму цяпер вельмі важна спыніць гвалт і вызваліць палітзняволеных», - прыводзяцца ў паведамленні словы Ціханоўскай падчас 45-хвіліннай размовы.

Перад сустрэчай з Меркель Ціханоўская выказала надзею, што Нямеччына «як адна з самых моцных краін свету» зможа дапамагчы ў перамовах беларускай апазіцыі з уладамі ў Менску. «Кожны, хто хоча выступіць пасярэднікам, можа нам дапамагчы, - падкрэсліла лідарка апазіцыі Беларусі. Яна выказала падзяку за тое, што Еўразвяз увёў санкцыі супраць атачэння Лукашэнкі: «Гэта перамога, але гэта маленькая перамога. Спіс павінен быць пашыраны».

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках