14 кастрычнiка 2024, панядзелак, 4:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ і Украіна абновяць Пагадненне аб асацыяцыі

2
ЕЗ і Украіна абновяць Пагадненне аб асацыяцыі
ФОТА: GETTY IMAGES

Бакі чакаюць далейшага ўзмацнення эканамічнай інтэграцыі.

Паводле вынікаў двухбаковага саміту ў Брусэлі Украіна і Еўрапейскі звяз дамовіліся пра абнаўленне Пагаднення аб асацыяцыі. Пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве лідараў ЕЗ і Украіны, апублікаванай на сайце Еўрапейскай рады, паведамляе gordonua.com.

Паводле тэксту дакумента, бакі чакаюць далейшага ўзмацнення эканамічнай інтэграцыі і збліжэння рэгулявання ў рамках пагаднення ў некалькіх галінах: лічбавы рынак, абарона навакольнага асяроддзя, барацьба са зменамі клімату, фінансавае супрацоўніцтва.

«Мы дамовіліся падрыхтаваць да канца 2020 года агульны працоўны план супрацоўніцтва паміж ЕЗ і Украінай што да электронных даверных паслуг з перспектывай заключэння магчымай угоды, якая павінна грунтавацца на набліжэнні да заканадаўства і стандартаў ЕЗ», - гаворыцца ў заяве.

Таксама ў ЕЗ падкрэсліваюць важнасць прагрэсу ў выкананні Украінай абавязанняў у абласцях змены клімату, навакольнага асяроддзя, марской экасістэмы, адукацыі, энэргетыкі, транспарту і сельскай гаспадаркі.

Акрамя таго, Украіна і ЕЗ дамовіліся пра далейшае абмеркаванне і вывучэнні шляхоў паляпшэння імплементацыі паглыбленай і ўсёабдымнай зоны свабоднага гандлю.

16 верасня 2014 года Вярхоўная Рада і Еўрапарламент сінхронна зацвердзілі Пагадненне аб асацыяцыі Украіны з ЕЗ. 1 верасня 2017 года яно ўступіла ў дзеянне ў поўным аб'ёме.

Паводле звестак Міністэрства лічбавай трансфармацыі Украіны, на ліпень пагадненне было выкананае на 41,6%.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках