14 кастрычнiка 2024, панядзелак, 4:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Крыме загарэўся санаторый Міністэрства абароны РФ

У Крыме загарэўся санаторый Міністэрства абароны РФ

Агонь ахапіў плошчу больш як 1,2 тысяч квадратных метраў.

У санаторыі Мінабароны РФ «Ялта» ў акупаваным Крыме адбыўся пажар, агонь ахапіў плошчу 1,2 тысяч квадратных метраў. Пра гэта паведамляе МНС Расеі ў сваім Telegram-канале, піша РБК.

Як перадалі ва ўстанове, санаторый размешчаны ў Ялце на адрасе: вул. Севастопальская, 12.

Пажарныя выявілі, што загарэлася ашалёўка паміж восьмым паверхам і дахам санаторыя. Пажару прысвоілі другі нумар складанасці.

Самастойна пакінулі будынак 300 чалавек. Паводле папярэдніх звестак, ніхто не пацярпеў. У ліквідацыі пажару бяруць удзел 43 чалавекі і 13 адзінак тэхнікі.

У прэс-службе Паўднёвай вайсковай акругі РФ заявілі, што пажар, паводле папярэдніх звестак, адбыўся праз кароткае замыканне электраправодкі, перадае ТАСС. Крыніца «Інтэрфакса» таксама расказала, што ў санаторыі адбылося кароткае замыканне.

А 08:40 (паводле Менску) пажарныя ліквідавалі адкрытае гарэнне ў «Ялце».

Санаторый «Ялта» размешчаны побач з набярэжнай, на адной з найстарэйшых вуліц горада. Ён складаецца з трох спальных карпусоў. Усяго санаторый разлічаны на 589 месцаў, гаворыцца на сайце ўстановы.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках