14 кастрычнiка 2024, панядзелак, 4:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сукупная маёмасць усіх даляравых мільярдэраў перавысіла $ 10 трыльёнаў

4
Сукупная маёмасць усіх даляравых мільярдэраў перавысіла $ 10 трыльёнаў

Гэта новы рэкорд.

Рост капіталаў найбагацейшых людзей свету адбыўся за кошт V-падобнага аднаўлення кошту актываў.

Сукупная маёмасць усіх даляравых мільярдэраў у свеце дасягнула рэкордных $ 10,2 трлн на канец ліпеня гэтага года. Пра гэта гаворыцца ў выніках даследавання кансалтынгавай і аўдытарскай кампаніі PwC і банка UBS, паведамляе «Інтэрфакс-Украіна».

Адзначаецца, што рост капіталаў найбагацейшых людзей планеты адбыўся дзякуючы V-падобнаму аднаўленню кошту актываў. Папярэдні пік $ 8,9 трлн быў зафіксаваны ў 2017 годзе.

За тры гады колькасць даляравых мільярдэраў у свеце вырасла з 2,158 тыс. да 2,189 тыс. У справаздачы таксама паказваюцца звесткі на пачатак красавіка 2020 года. Тады ў свеце налічвалася 2,058 тыс. мільярдэраў, што на 43 менш, чым год таму. Агульная маёмасць мільярдэраў у красавіку складала $ 8 трлн, што на $ 564 млрд ніжэй за аб'ём год таму.

«Паколькі гэта выключны год, мы надумалі яшчэ больш пашырыць аб'ём нашага даследавання і выйсці за стандартныя часавыя рамкі аналізу, каб улічыць аднаўленне фондавага рынку пасля краху, выкліканага COVID-19 у сакавіку 2020 года», – гаворыцца ў паведамленні.

Таксама адзначаецца, што з сакавіка да чэрвеня найбагацейшыя людзі свету выдаткавалі на барацьбу з пандэміяй больш, чым калі-небудзь раней. Больш за 200 мільярдэраў публічна абвесцілі пра вылучэнне ў сукупнасці больш як $ 7,2 млрд, у тым ліку ў выглядзе фінансавых ахвяраванняў ($ 5,5 млрд), а таксама прамысловых тавараў і абсталявання.

У перыяд з 2009 да 2020 года маёмасць амерыканскіх мільярдэраў вырасла на 170% і складае ў цяперашні час амаль $ 3,609 трлн. У мацерыковым Кітаі кошт актываў багатых людзей узляцеў у 12,5 разы – да $ 1,681 трлн. У Нямеччыне паказнік вырас на 175% да $ 595 млрд, у Расеі – на 80%, да $ 467,6 млрд, у Францыі – на 439%, да $ 443 млрд, у Індыі – на 90%, да $ 423 млрд, у Ганконгу – на 208%, да $ 356 млрд.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках