Па ўсім Менску прайшлі акцыі пратэсту і салідарнасці
12- 7.10.2020, 14:50
- 40,300
Сёння - 60-ы дзень беларускай рэвалюцыі.
Сёння 60-ы дзень беларускай рэвалюцыі. Па ўсёй краіне ўжо 2 месяцы прадаўжаюцца акцыі з патрабаваннем неадкладнай адстаўкі ўзурпатара Лукашэнкі.
Людзі з кветкамі выйшлі на вуліцы і сталі ў ланцугі салідарнасці па ўсім Менску, паведамляе Charter97.org.
Жаночая акцыя салідарнасці праходзіць у Курасоўшчыне.

Жаночы ланцуг салідарнасці стаіць ва Уруччы.

Студэнты МДЛУ выйшлі на штодзённую акцыю пратэсту.
Акрамя таго, у сталіцы праходзяць традыцыйныя штодзённыя акцыі пратэсту:

Менчукі сталі ў ланцуг салідарнасці на Партызанскім праспекце.

Жаночы ланцуг салідарнасці ўзнік каля станцыі метро Усход.

Жанчыны сталі ў ланцуг і на станцыі метро Фрунзенская.
Некаторыя проста гуляюць па горадзе з кветкамі.

