14 кастрычнiка 2024, панядзелак, 4:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пашынян дапусціў, што Арменія можа не прызнаць Нагорны Карабах

Пашынян дапусціў, што Арменія можа не прызнаць Нагорны Карабах
НІКОЛ ПАШЫНЯН
ФОТА: LENTA.RU

Ерэван разглядае розныя варыянты развіцця сітуацыі.

Арменія разглядае пытанне прызнання Нагорнага Карабаха, але тая ці іншая пастанова будзе прынятая пасля аналізу сітуацыі, заявіў прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян, паведамляе "Інтэрфакс".

"Калі наш аналіз прывядзе да таго, што гэта дапаможа Карабаху і развязанню пытання, мы зробім такі крок, калі не, мы ўстрымаемся ад такой пастановы. Мы цяпер у працэсе абмеркавання", - сказаў Пашынян у адказе на пытанне, ці дапаможа Карабаху прызнанне Арменіі.

Пашынян дадаў, што Ерэван пры разглядзе гэтага пытання ўлічвае і міжнародны аспект. "Вядома ж, лічымся з тым, што нам трэба быць максімальна канструктыўнымі чальцамі міжнароднай супольнасці", - сказаў армянскі прэм'ер.

30 верасня Пашынян ужо заяўляў, што Арменія разглядае магчымасць прызнання незалежнасці Нагорнага Карабаха. З ягоных слоў, ёсць таксама варыянт падпісання пагаднення аб стратэгічным супрацоўніцтве паміж Арменіяй і Карабахам, ёсць магчымасць падпісання дамовы аб супрацоўніцтве ў сферы бяспекі і абароны.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках