14 кастрычнiка 2024, панядзелак, 4:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Tut.by: Затрыманыя супрацоўніца Банка развіцця і дырэктар кіроўнай кампаніі холдынгу дрэваапрацоўкі

23
Tut.by: Затрыманыя супрацоўніца Банка развіцця і дырэктар кіроўнай кампаніі холдынгу дрэваапрацоўкі
ФОТА: ВОЛЬГА ШУКАЙЛА, TUT.BY

Раней іх выклікалі ў Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю.

Затрыманыя Аляксей Жыранкоў, дырэктар «БР-Кансалт», даччынай кампаніі Банка развіцця, і выканаўчая дырэктарка Банка развіцця Ірына Канепа. Пра гэта tut.by паведамілі тры не звязаныя паміж сабой крыніцы. Аднак афіцыйнага пацверджання гэтай інфармацыі няма.

«Абодва затрыманыя, мабыць, на мінулым тыдні. Іх выклікалі ў Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю, але асаблівай боязі не было - такія запрашэнні не рэдкасць, з улікам таго, якія праекты фінансуе Банк развіцця», - распавёў адзін суразмоўца.

Паводле звестак іншай крыніцы, Жыранкоў і Канепа былі на допыце 29 верасня. Іх мабільныя тэлефоны недаступныя. Апошні раз яны былі ў мэсэнджары на мінулым тыдні.

Паводле якой дакладна справы і ў якасці каго праходзяць Жыранкоў і Канепа, даведацца не ўдалося. У Дэпартаменце фінансавых расследаванняў КДК на пытанне, ці былі затрыманыя топ-мэнэджары групы Банка развіцця, сказалі «пакуль без каментароў».

Крыніцы мяркуюць, што справа звязаная з адным з прадпрыемстваў дрэваапрацоўкі, якое «даўно на слыху і ў фокусе ўвагі». Паколькі раней былі затрыманыя былыя топ-мэнэджары гэтай кампаніі.

Унітарнае прадпрыемства «БР-Кансалт» з 2016 года з'яўляецца кіроўнай кампаніяй холдынгу арганізацый дрэваапрацоўчай прамысловасці «BORWOOD». Цяпер у холдынг уключаныя 9 прадпрыемстваў дрэваапрацоўкі - «Гомельдрэў», «Мастоўдрэў», «Рэчыцадрэў», «ФанДАК», «Барысаўдрэў», «Віцебскдрэў», «Магілёўдрэў», Навасвержаньскі лесазавод і «Мазырскі ДАК», адзіны аператар у рэалізацыі прадукцыі холдынгу - «Беларуская лясная кампанія», лесанарыхтоўчае прадпрыемства - «БР-Вуд».

Ірына Канепа згодна са сваёй дзейнасцю ў банку таксама была звязаная з пытаннямі развіцця прадпрыемстваў дрэваапрацоўкі, перададзеных у кіраванне Банку развіцця.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках