Прававы інспектар прафзвязу РЭП прабег марафон на знак салідарнасці з палітвязнямі
2- 7.10.2020, 18:25
- 11,924
Уладзімір Малей зрабіў 10-кіламетровы забег.
Прававы інспектар прафзвязу РЭП Берасцейскай вобласці Уладзімір Малей прабег 10 кіламетраў на знак салідарнасці з палітвязнямі, піша сайт praca-by.info.
У Маларыце прайшоў традыцыйны, ужо 37-ы па ліку, Маларыцкі міжнародны марафон. Прававы інспектар прафзвязу РЭП Берасцейскай вобласці Уладзімір Малей зрабіў 10-кіламетровы забег на знак салідарнасці з арыштаваным відэаблогерам з Берасця Сяргеем Пятрухіным.
- Звычайна на марафон прыязджаюць пенсіянеры з Украіны, аднак праз каранавірус сёлета народу было мала. А я ўжо які год бегаю 10 кіламетраў. Праўда, падчас трэніроўкі трохі траўмаваў нагу, тыдні два аднаўляўся, вагаўся: бегчы ці не бегчы? І вызначыў: як так, Маларыта і без Малея? Наважыў пабегчы са сцягам РЭП, - смяецца Уладзімір Малей.
- Акрамя таго, на знак салідарнасці з палітвязнямі пабег у цішотцы з партрэтам Сяргея Пятрухіна. Бліжэй да фіналу траўма нагі дала пра сябе ведаць, тэмп скінуў. Але вынікам задаволены: гадзіна і дзве хвіліны, нядрэнны вынік для маіх 69-ці гадоў, - адзначыў прававы інспектар.