14 кастрычнiка 2024, панядзелак, 4:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Святлана Ціханоўская аб'яўленая ў вышук у Расеі

71
Святлана Ціханоўская аб'яўленая ў вышук у Расеі
ФОТА: MINDAUGAS KULBIS (AP)

Паводле якога менавіта артыкула Ціханоўская абвешчаная ў вышук, у базе звестак МУС РФ не пазначана.

Святлана Ціханоўская аб'яўлена ў міждзяржаўны вышук у Расеі, вынікае з базы звестак МУС.

«Падстава для вышуку: адшукваецца паводле артыкула КК», - гаворыцца ў базе МУС.

Пры гэтым, паводле якога менавіта артыкула Ціханоўская абвешчаная ў вышук, у базе звестак не пазначана.

Пазней «Интерфакс» паведаміў са спасылкай на крыніцу, што расейскія праваахоўныя органы не распачыналі крымінальную справу супраць Ціханоўскай. Ён растлумачыў, што МУС Расеі ўнёс спадарыню Ціханоўскую ў вышуковую базу, у адпаведнасці з інструкцыямі аб узаемадзеянні «саюзных дзяржаў».

Напісаць каментар 71

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках