14 кастрычнiка 2024, панядзелак, 4:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Ізраілі фіксуюць зніжэнне колькасці новых выпадкаў COVID-19

У Ізраілі фіксуюць зніжэнне колькасці новых выпадкаў COVID-19

Пра гэта заявіў прэм'ер Ізраілю.

У Ізраілі зафіксавалі зніжэнне колькасці новых выпадкаў каранавіруснай інфекцыі. Гэта адбываецца на фоне жорсткага карантыну, уведзенага ўладамі краіны з 25 верасня. Пра гэта паведамляе выданне The Times of Israel.

Прэм'ер-міністр Біньямін Нетаньяху 6 кастрычніка заявіў, што «ёсць першыя прыкметы асцярожнага аптымізму» ў дачыненні да стрымлівання эпідэміі, аднак «яшчэ рана пра гэта казаць».

Папярэднія звесткі міністэрства аховы здароўя паказалі, што на 6 кастрычніка паказчык станоўчых вынікаў тэстаў на каранавірус знізіўся да 10,2%, што з'яўляецца самым нізкім паказчыкам з сярэдзіны верасня.

Пры гэтым працэнт станоўчых вынікаў тэставання ў ультраартадаксальнай супольнасці застаўся на ўзроўні 23%.

Галоўны каардынатар барацьбы з каранавірусам у Ізраілі, прафесар Роні Гамза заявіў, што жорсткі карантын «даказаў сваю эфектыўнасць і прывёў да зніжэння захворвання».

Выданне піша, што сітуацыя ў ізраільскіх бальніцах застаецца цяжкай, нягледзячы на зніжэнне колькасці новых выпадкаў COVID-19. Рэальнае паляпшэнне сітуацыі можна будзе ўбачыць толькі праз некалькі тыдняў, сказаў дырэктар аддзялення каранавіруса ў Тэль-Авіўскім медыцынскім цэнтры «Сураскі» Гай Чошан.

Паводле звестак амерыканскага Універсітэта Джонса Хопкінса, амаль у дзевяцімільённым Ізраілі зарэгістравана 278 932 выпадкі захворвання COVID-19. Памерла 1806 чалавек, 215 тысяч ачунялі.

Жорсткі карантын уведзены ў краіне ўжо другім разам.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках