Патрыярх РПЦ Кірыл сышоў на карантын праз каранавірус
- 8.10.2020, 14:31
- 10,970
Настаяцель Маскоўскага патрыярхату праз узрост уваходзіць у групу рызыкі.
Патрыярха маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла адправілі на карантын пасля кантакту з заражаным каранавірусам. Пра гэта ён расказаў у пасланні пробашчу і манахам Троіца-Сергіевай лаўры, паведамляе РБК.
У пасланні патрыярх папрасіў прабачэння за тое, што не зможа здзейсніць традыцыйны візіт у лаўру у дзень памяці найпадобнейшага Сергія Раданежскага. «З глыбокім шкадаваннем хацеў бы засведчыць, што не магу ў гэты раз падзяліць радасць малітоўных стасункаў з усімі вамі. Прычынай гэтага сталі мае нядаўнія кантакты з чалавекам, у якога была выяўленая каранавірусная інфекцыя. Час, неабходны ў адпаведнасці з медыцынскімі прадпісаннямі для майго асабістага карантыну, яшчэ не скончыўся. Мяркую немагчымым падвяргаць усіх вас небяспецы заражэння», – напісаў ён.
У пасланні Кірыл дадаў, што «цяперашняя пандэмія – гэта сур'ёзнае выпрабаванне, якое дае нам магчымасць пераканацца ў сіле малітвы і патрабуе ад нас здзяйснення асабістых духоўных подзвігаў дзеля збавення нашага народа ад пагібельнай пошасці».
Патрыярх Кірыл праз узрост уваходзіць у групу рызыкі – у лістападзе яму спаўняецца 74 гады.