14 кастрычнiка 2024, панядзелак, 4:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп замест другіх дэбатаў з Байдэнам правядзе мітынг

14
Трамп замест другіх дэбатаў з Байдэнам правядзе мітынг

Прэзідэнта ЗША не задавальняе дыстанцыйны фармат.

Амерыканскі прэзідэнт Дональд Трамп не плануе ўдзельнічаць у будучых перадвыбарных дэбатах з кандыдатам у прэзідэнты ад дэмакратаў Джозэфам Байдэнам у дыстанцыйным фармаце. Пра гэта гаспадар Белага дома заявіў у чацвер у эфіры тэлеканала Fox Business.

«Я не буду марнаваць час на віртуальныя дэбаты», - сказаў Трамп.

Кіраўнік Белага дома таксама заявіў, што адчувае сябе добра і чакае правядзення перадвыбарных мітынгаў.

«Я хачу правядзення перадвыбарных мітынгаў, - сказаў ён. - Я адчуваю сябе добра, я адчуваю сябе выдатна».

2 кастрычніка Дональд Трамп абвясціў, што ў іх з жонкай Мелані выявілі каранавірус. На наступны дзень прэзідэнта ЗША шпіталізавалі праз хваробу.

5 кастрычніка Трамп пакінуў Нацыянальны вайскова-медыцынскі цэнтр Уолтара Рыда.

7 кастрычніка лекар Дональда Трампа Шон Конлі заявіў, што ў яго выпрацаваліся антыцелы да каранавіруса і больш за дзень няма сімптомаў. Са слоў лекара 74-гадовага прэзідэнта ЗША, ён адчувае сябе выдатна.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках