14 кастрычнiка 2024, панядзелак, 4:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польская амбасада ў Беларусі прадоўжыць выдаваць візы

3
Польская амбасада ў Беларусі прадоўжыць выдаваць візы

Літоўская - пакуль не вядома.

Літоўская амбасада не будзе прымаць дакументы ад грамадзян Беларусі сёння і заўтра. Атрымаць візу ў Польшчу можна будзе нягледзячы на скарачэнне супрацоўнікаў пасольства Польшчы ў Менску.

Літоўская амбасада не будзе прымаць дакументы ад грамадзян Беларусі сёння і заўтра.

Як распавёў супрацоўнік установы ў каментары «Белсату», пакуль не вядома, як пасольства працуе на наступным тыдні, усё стане зразумела ў панядзелак: «Пакуль спадар Андрус Пулокас не вярнуўся з кансультацый, мы не бярэмся нічога планаваць».

Супрацоўнік амбасады Польшчы ў Менску паведаміў журналістам, што нават, калі пасол Артур Міхальскі будзе вымушаны з'ехаць з Беларусі, частка супрацоўнікаў пасольства застанецца, і ўсе, хто ўжо падаў ці яшчэ падасць дакументы на візу, атрымаюць свае пашпарты назад паводле працэдуры: «Мы будзем працаваць столькі, колькі будзе магчыма».

Як працуюць візавыя цэнтры?

Цяпер візавы цэнтр у Менску выдае візы тым, хто падаваў дакументы раней.

Журналіст пагаварыў з тымі, хто паспеў атрымаць візу, нягледзячы на дыпламатычны канфлікт. Алена атрымала візу і распавяла, што вельмі спалохалася, калі пачула, што амбасадара Літвы адклікалі з Беларусі: «Я падавалася на працоўную візу, павінна часта ездзіць у Вільню. Мая калега падавалася пазней, і яна пакуль не ведае пастановы аб сваёй заяўцы. У нас цяпер увесь калектыў у такім лёгкім стрэсе».

ЧАРГА Ў ВІЗАВЫ ЦЭНТР У МЕНСКУ, 8 КАСТРЫЧНІКА 2020 ГОДА ФОТА: «БЕЛСАТ»

Паводле інфармацыі сайта vfsglobal.com, візавыя цэнтры Польшчы ў Менску, Гомелі, Берасці, Гародні, Лідзе, Баранавічах і Пінску прымаюць дакументы грамадзян Рэспублікі Беларусь на візы ў Польшчу ва ўсіх выпадках. Там жа паведамляецца, што будуць дадатковыя месцы на падачу дакументаў 14, 20, 28 кастрычніка 2020 года.

У менскім цэнтры наведвальніца Вольга распавяла, што са сваёй картай паляка ў яе не ўзнікла праблем з падачай.

Дар'я едзе ў Польшчу на стажыроўку: «У мяне не было праблем з візай. Запісалася онлайн і гэтак жа падала дакументы, потым у прызначаны час прыйшла іх забіраць. А сябар ужо два месяцы не можа атрымаць турыстычную візу».

Беларускае МЗС справакавала візавы крызіс

На мінулым тыдні беларускі бок запатрабаваў, каб Польшча скараціла колькасць дыпламатаў у Беларусі з 50 да 18 чалавек, а Літва - з 25 да 14. МЗС Беларусі называе палітыку Варшавы і Вільні «дэструктыўнай у існай сітуацыі».

Першапачаткова Вільня і Варшава абвясцілі аб супольных дзеяннях у пытанні дыпламатычнага канфлікту з Менскам. Міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус заявіў, што не мае намеру нават абмяркоўваць з беларускім бокам пытанне скарачэння колькасці персаналу. Нарэшце, Варшава вырашыла задаволіць патрабаванні беларускага Міністэрства замежных спраў.

Паводле інфармацыі Gazeta Wyborcza, польскае Міністэрства замежных спраў не мае намеру ўжываць якія-небудзь захады супраць беларускіх дыпламатаў, якія працуюць у Польшчы.

На знак салідарнасці з дыпламатычнымі місіямі Польшчы і Літвы з Беларусі былі адкліканыя для кансультацый амбасадары Нямеччыны, Латвіі, Эстоніі, Славаччыны і Чэхіі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках