14 кастрычнiка 2024, панядзелак, 4:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ужо восем краін адклікалі сваіх паслоў з Беларусі

6
Ужо восем краін адклікалі сваіх паслоў з Беларусі

Краіны ЕЗ адклікаюць сваіх паслоў у знак салідарнасці з Польшчай і Літвой.

Як паведамляе прэс-служба МЗС Балгарыі, пастанова адклікаць амбасадара Георгія Васілёва прынятая ў знак салідарнасці і падтрымкі партнёраў па Еўразвязе - Польшчы і Літвы, якія раней ужо адклікалі сваіх амбасадараў. У Балгарыі заклікалі рэжым дыктатара Аляксандра Лукашэнку вызваліць палітвязняў і затрыманых падчас мірных пратэстаў і пачаць дыялог з апазіцыяй.

Міністр замежных і еўрапейскіх спраў Славакіі Іван Корчак, у сваю чаргу, назваў непрымальнымі захады, якія прыняла Беларусь у дачыненні да краін Еўразвязу.

Ужо восем краін абвясцілі пра адклiканне амбасадараў з Беларусі: Літва, Польшча, Нямеччына, Латвія, Эстонія, Чэхія, Славакія і Балгарыя.

Амбасадараў Беларусі ў Польшчы і Літве з панядзелка, 5 кастрычніка адклікалі ў Менск для кансультацыі. У лукашэнкаўскім МЗС Беларусі заявілі, што паслы выкліканыя «з прычыны адназначна дэструктыўнай дзейнасці з боку названых краін». Таксама рэжым Лукашэнкі запатрабаваў скараціць колькасць дыпламатаў з Польшчы і Літвы ў пасольствах Беларусі.

Шэраг краін, у тым ліку Славакія, Эстонія, Літва, Нямеччына, Чэхія, Данія, Латвія, Польшча, ЗША і Канада прызналі Лукашэнку нелегітымным. Украіна таксама заявіла, што «інаўгурацыя» Лукашэнкі не робіць яго законным прэзідэнтам.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках