14 кастрычнiка 2024, панядзелак, 4:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спецыялісты САЗ расказалі, як пазбегнуць заражэння каранавірусам

7
Спецыялісты САЗ расказалі, як пазбегнуць заражэння каранавірусам

Экспэрты арганізацыі правялі жывую трансляцыю ў Twitter.

Большасць выпадкаў заражэння каранавірусам - блізу 80% - адбываецца з дапамогай перадачы інфекцыі ад 10-20% хворых.

Пра гэта заявіла экспэрт Сусветнай арганізацыі аховы здароўя Марыя ван Керкховэ падчас трансляцыі на старонцы САЗ у Twitter, піша golos.ua.

Не ўсе (хворыя) перадаюць (інфекцыю) камусьці яшчэ. Паводле ацэнак, ад 10 да 20% выпадкаў адказныя за 80% заражэнняў», - адзначыла экспэртка.

Гэта азначае, што распаўсюджванне каранавіруса ажыццяўляецца «асяродкамі». У сувязі з гэтым ван Керкховэ папярэдзіла аб небяспецы знаходжання ў замкнёнай прасторы з вялікай колькасцю людзей, у тым ліку ў дамах працяглага пражывання грамадзян з аслабленым здароўем, у начных клубах і турмах.

У сваю чаргу, дырэктарка праграмы САЗ у надзвычайных сітуацыях Майкл Раян падчас гэтай гутаркі заявіў, што «большасць насельніцтва ўсё яшчэ застаецца адчувальнай» да каранавіруса. Паводле ягоных слоў, на сёння няма звестак пра тое, як доўга будуць абароненыя імунітэтам тыя, хто ўжо перанёс COVID-19.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках