Медыкі патлумачылі ўзаемасувязь вітаміну D і COVID-19
1- 9.10.2020, 11:25
- 25,345
З гэтым можа быць звязаны сезонны рост захворванняў.
Лекар і тэлевядоўца Сяргей Малаземаў патлумачыў ўзаемасувязь вітаміна D і COVID-19, паведамляе lenta.ru.
Паводле ягоных слоў, восеньскі рост заражэнняў каранавіруснай інфекцыяй можа быць звязаны з бракам гэтага вітаміну. Пры гэтым ён не ўплывае наўпрост на ўспрымальнасць да віруса, але ўмацоўвае імунітэт чалавека, дапамагаючы абараніцца ад COVID-19, растлумачыў спецыяліст.
«Прасцей справіцца з інфекцыяй, нават калі яна ўжо ўзнікла, калі ў чалавека нармальны ўзровень вітаміна D у крыві», - адзначыў Малаземаў. Ён дадаў, што галоўнымі крыніцамі вітаміна D з'яўляюцца рыба і морапрадукты.
Раней даследчыкі з Медыцынскай школы Бостанскага ўніверсітэта высветлілі, што сярод заражаных каранавірусам пацыентаў з нармальным узроўнем вітаміна D у крыві значна менш цяжкіх выпадкаў і смяротных вынікаў. Дастатковасць вітаміну D можа дапамагчы прадухіліць такія ўскладненні, як цытакінавы шторм.