14 кастрычнiка 2024, панядзелак, 4:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Урад Беларусі перанёс дату поўнага запуску БелАЭС на 2022 год

24
Урад Беларусі перанёс дату поўнага запуску БелАЭС на 2022 год
Фота: ТАСС

Замежныя краіны адмовіліся купляць электраэнэргію з Астравецкай АЭС.

Пастановай «савета міністраў» №582 унесеныя змены ў зацверджаны ў 2016 годзе комплексны план развіцця электраэнэргетыкі з улікам уводу ў эксплуатацыю Беларускай АЭС, паведамляе «Радыё Свабода».

Раней заканчэнне будаўніцтва і поўнае ўвядзенне ў эксплуатацыю БелАЭС магутнасцю 2,4 тысячы МВт планавалася ў 2019-2020 гадах. У новай рэдакцыі гэты тэрмін устаноўлены на 2022 год, гаворыцца ў дакуменце.

Акрамя таго, на 2022 год перанесенае ўвядзенне 800МВт пікаў-рэзервовых магутнасцяў на электрастанцыях, якія ўжо дзейнічаюць.

Таксама ў абноўленай рэдакцыі апублікаваны Міжгаліновы комплекс захадаў для павелічэння спажывання электраэнэргіі да 2025 года.

Замежныя краіны адмовіліся купляць электраэнэргію з БелАЭС, бо ўважаюць расейскі праект, паводле якога будуецца аб'ект, не адпаведным нормам бяспекі.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках