14 кастрычнiка 2024, панядзелак, 4:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спецыялісты перагледзелі галоўныя шляхі перадачы каранавірусу

1
Спецыялісты перагледзелі галоўныя шляхі перадачы каранавірусу

Амерыканскія вірусолагі здзейснілі важнае адкрыццё.

Амерыканскія вірусолагі з Цэнтру кантролю і прафілактыкі захворванняў ЗША вызначылі, што каранавірус здольны надоўга затрымлівацца ў паветры ў выглядзе завісі, распаўсюджваючыся паветрана-кропельным шляхам. Гэта важнае адкрыццё, бо раней лекары меркавалі, што пераважна каранавірус перадаецца пры цесным кантакце з заражаным (калі адлегласць меншая за 2 метры паміж людзьмі), піша healthinfo.ua.

Аднак, згодна з новымі даследаваннямі, дробныя часціцы вадкасці, якія вылучаюцца пры кашлі і чханні інфекаванага, могуць заставацца ў паветры некалькі гадзінаў. Гэты спосаб перадачы інфекцыі асабліва актуальны для закрытых памяшканняў без добрай вентыляцыі.

Таксама рызыка такога тыпу перадачы інфекцыі падвышаная, калі людзі, якія знаходзяцца ў памяшканні, актыўна дыхаюць, як пры занятках спортам. Сусветная арганізацыя аховы здароўя ўзяла да ўвагі новую інфармацыю і заклікае перагледзець шэраг рэкамендацый у барацьбе з распаўсюджваннем COVID-19.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках