14 кастрычнiка 2024, панядзелак, 4:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анатоля Лябедзьку асудзілі на 15 дзён

7
Анатоля Лябедзьку асудзілі на 15 дзён
АНАТОЛЬ ЛЯБЕДЗЬКА

Прысуд вынесла суддзя Цэнтральнага раёна Менска.

Сёння адбыўся суд над палітыкам Анатолем Лябедзькам. Яму далі 15 дзён, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна». Такі прысуд вынесла суддзя суда Цэнтральнага раёна Менска Юлія Густыр.

Яго судзілі за «ўдзел у несанкцыянаванай акцыі».

Нагадаем, экс-лідар Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька ўдзень 8 кастрычніка перастаў выходзіць на сувязь.

Пра гэта паведаміў кіраўнік АГП Мікалай Казлоў. Пазней афіцыйная прадстаўніца ГУУС Менгарвыканкама Наталля Ганусевіч сказала, што Лябедзька затрыманы міліцыяй.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках