14 кастрычнiка 2024, панядзелак, 4:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ганаровага консула Беларусі ў Клайпедзе звольнілі за грамадзянскую пазіцыю

3
Ганаровага консула Беларусі ў Клайпедзе звольнілі за грамадзянскую пазіцыю
ФОТА: GOOGLE NUOTR.

Мікалай Логвін паплаціўся пасадай за спачуванне да пратэстаў у Беларусі.

Ганаровы консул Рэспублікі Беларусь у Клайпедзе Мікалай Логвін паплаціўся за сваю актыўную грамадзянскую пазіцыю. МЗС Беларусі вызваліла яго ад пасады, аднак даведаўся ён пра гэта даслоўна напярэдадні, паведамляе delfi.lt.

У МЗС Літвы адпаведная нота ад замежнапалітычнага міністэрства РБ прыйшла яшчэ 22 верасня. На сайце амбасады Беларусі ў Літве інфармацыю выдалілі. Нягледзячы на тое, што ганаровы консул - асоба, якая не з'яўляецца на дыпламатычнай службе ўзгаданай дзяржавы, ён выконвае пэўныя консульскія і рэпрэзентатыўныя функцыі.

Мікалай Логвін - грамадзянін Літоўскай Рэспублікі. У Клайпедзе ён узначальвае беларускую суполку «Крынiца». Апроч іншага, з'яўляецца старшынём аб'яднанняў беларускіх грамадскіх арганізацый Літвы. Калі ў Беларусі пачаліся масавыя пратэсты супраць Аляксандра Лукашэнкі, фальсіфікацый на выбарах і гвалту з боку сілавых структур, ён, як кіраўнік суполкі, не змог застацца ўбаку.

Абшчына «Крынiца» і ён асабіста заклікалі спыніць гвалт, выказвалі падтрымку сотням пацярпелых удзельнікаў пратэсту. Таксама вядома, што Мікалай Логвін падпісаў калектыўны ліст, адрасаваны ўладам РБ, ад імя дзейных за мяжой 30 беларускіх суполак. Супольнікі прасілі кіраўніцтва краіны адумацца і адмовіцца ад палітыкі рэпрэсій супраць дэманстрантаў і ўсіх незадаволеных сітуацыяй у дзяржаве.

Адзначым, што ганаровы консул прызначаецца на тры гады, колькасць тэрмінаў ягоных паўнамоцтваў не абмежаваная. Другі тэрмін Мікалая Логвіна павінен быў скончыцца ў сакавіку 2021 года. Гэтая пасада з'яўляецца грамадскай, асоба, якая займае гэтую пасаду, не атрымлівае за гэта ўзнагароды.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках