14 кастрычнiка 2024, панядзелак, 4:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Французскую праваабаронцу абмянялі на 200 тэрарыстаў

2
Французскую праваабаронцу абмянялі на 200 тэрарыстаў
ФОТА: EPA/UPG

Жанчына была ў палоне ў Малі з 2016 года.

Францыя вызваліла з палону ў Малі праваабаронцу Сафі Петранен. Пра гэта заявіў прэзідэнт Эмануэль Макрон у Twitter у пятніцу, 9 кастрычніка.

Паводле ўмоў выкрадальнікаў з малійскіх турмаў вызвалілі больш за дзве сотні тэрарыстаў, пісалі СМІ.

«Французы з нецярпеннем чакаюць сустрэчы з вамі, дарагая Сафі Петранен. Сардэчна запрашаем дадому!» - напісаў Макрон.

Да паведамлення прымацаваная ягоная супольная фатаграфія з 75-гадовай жанчынай. Разам з ёй вызвалілі грамадзян Італіі, якія знаходзіліся ў закладніках.

Адзначым, што Петранен была ў палоне з 2016 года і некаторы час была апошняй французскай палонніцай малійскіх груповак. Пасля вызвалення яна адразу ж заклапацілася працай гуманітарных праграм у барацьбе з голадам, часткай якіх кіравала.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках