14 кастрычнiка 2024, панядзелак, 4:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З0 працаўнікоў завода імя Казлова ўступілі ў Свабодны прафзвяз металістаў

3
З0 працаўнікоў завода імя Казлова ўступілі ў Свабодны прафзвяз металістаў
ФОТА: HOMOATROX (WIKIMEDIA COMMONS)

Рабочыя выйшлі з праўладнага прафзвязу.

«Амаль кожны дзень прымаем і перадаём у офіс СПМ новыя заявы», - кажа «Радыё Свабода» стропальшчык электратэхнічнага завода імя Казлова Міхаіл Марыніч, абраны намеснікам старшыні завадской арганізацыі. Ён уважае праўладны прафзвяз «Белпрафмаш» арганізацыяй «для закручвання гаек» супраць рабочых.

Са слоў старшыні Свабоднага прафзвязу металістаў Аляксандра Бухвостава, да выбараў у арганізацыі было блізу 1 тысячы сябраў, цяпер іх стала больш за 150 чалавек.

«Далучыліся з заводу Казлова, з МТЗ, МЗКЦ і іншых заводаў. Але ў нас няма эйфарыі, маўляў, калі працоўныя расчараваліся ў афіцыйных прафзвязах, усё «паваляць у незалежныя». Працоўная салідарнасць ствараецца гадамі, і нам трэба будзе яшчэ шмат працаваць», - кажа Аляксандр Бухвостаў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках