14 кастрычнiка 2024, панядзелак, 4:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літоўскія журналісты падтрымалі беларускіх калег

1
Літоўскія журналісты падтрымалі беларускіх калег

Журналісты буйных літоўскіх выданняў запісалі відэазварот.

Журналісты буйных літоўскіх СМІ выказаліся ў падтрымку журналістаў Беларусі, якія сутыкаюцца з рэпрэсіямі з боку ўладаў, паведамляе Charter97.org.

Кіраўнік Саюза журналістаў Літвы Дайнюс Радзявічус сказаў, што свабода слова была і будзе і выказаў падтрымку журналістам Беларусі.

Галоўны рэдактар «Новай газеты - Балтыя» Марыя Епіфанава адзначыла, што ўлады Беларусі абвясцілі вайну незалежным журналістам. «Гэта недапушчальна. Свабода слова прапісаная ў Канстытуцыі. Рэпрэсіі павінны быць спыненыя, а дзеянні беларускіх чыноўнікаў абсалютна незаконныя», - дадала яна.

Журналіст партала Poryt.lt Эдмондас Бабянскас назваў рэпрэсіі супраць незалежных СМІ знішчэннем аднаго з дэмакратычных інстытутаў.

Аўтар парталаў Lietuvos Rytas і Verslo Zinijos Алдона Армале звярнулася да жанчын-журналістак і нагадала, што беларускія жанчыны - моцныя і мужныя.

Журналіст тэлеканалу LRT Герымантас Стацініс пажадаў журналістам рашучасці і ўстойлівасці ў барацьбе за дэмакратычныя перамены ў Беларусі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках