Даляр падскочыў: што будзе з курсамі валют у першы тыдзень лістапада?
6- 1.11.2020, 10:10
- 39,908
У апошнія тры дні аб'ёмы таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы рэзка скараціліся.
Трэці дзень запар у Беларусі фіксуецца сур'ёзны рост курсу даляра. З пачатку тыдня ён вырас на 3,75%. Аднак з кожным днём прасочваецца вельмі цікавая тэндэнцыя. Максімальны прырост быў у сераду, 28 кастрычніка. У чацвер ён запаволіўся, у пятніцу стаў яшчэ меншым, паведамляе infobank.by.
Гэта азначае, што рост кошту амерыканскай валюты паступова спыняецца. Акрамя таго, у апошнія тры дні аб'ёмы таргоў моцна скараціліся:
28 кастрычніка - 24 млн
29 кастрычніка - 42,7 млн
30 кастрычніка - 34,7 млн
- па трох валютах: даляр, еўра, расейскі рубель - у эквіваленце.
Нагадаем, звычайны аб'ём дзённых таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы знаходзіцца ў раёне 55-70 млн даляраў у эквіваленце. Атрымліваецца, што дарагая валюта банкам не асабліва патрэбная.
На сітуацыю з валютамі ў Беларусі аказвае ўплыў расейскі рубель, які на мінулым тыдні таксама моцна патаннеў. Між іншым, 30 кастрычніка на Маскоўскай біржы даляр дадаў 46,24 капейкі і вырас да 79,3323 расейскага рубля. Але... пасля гэтага пачаў таннець нягледзячы на канец тыдня. Адным словам, сітуацыя з далярам у РФ не такая адназначна дрэнная, як можа здацца на першы погляд.
Але вернемся ў Беларусь, за тыдзень з 26 да 30 кастрычніка:
даляр дадаў 3,75% да кошту, дасягнутага ў мінулую пятніцу, 23 кастрычніка
еўра 2,49%
расейскі рубель 0,23%
Што нас чакае пасля выходных?
Падобна на тое, патэнцыял росту курсу амерыканскай валюты вычарпаны. На наступным тыдні пачнецца яго карэкцыя:
слабая ў пачатку тыдня, калі будуць моцныя страхі перад магчымай перамогай Байдэна на выбарах у ЗША
больш моцная ў канцы наступнага тыдня, калі гэтыя страхі не апраўдаюцца.
Да 6 лістапада можна чакаць вяртання курса даляра ў РФ да паказчыка 78 RUB, а ў Беларусі да 2,6 BYN за даляр. Еўра патаннее трохі мацней.
Як змяніліся курсы валют на таргах БВФБ 30 кастрычніка?
Вынікі таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы 30 кастрычніка выглядаюць наступным чынам:
курс даляра вырас на 0,0088 (+0,34%), да 2,6352 беларускага рубля
курс еўра ўпаў на 0,0062 (-0,20%), да 3,0778 беларускага рубля
расейскі рубель стаў даражэйшым на 0,0016 (0,05%). У выніку, за расейскую валюту даюць 3,3290 беларускага рубля, за сотню.
Нагадаем, даведацца лепшыя курсы валют у Менску і іншых гарадах Беларусі можна з дапамогай нашага сэрвісу па пошуку лепшых курсаў валют.