Станіслаў Бялкоўскі: Хутка пачнецца канфлікт Лукашэнкі і сілавікоў
22- 1.11.2020, 11:49
- 56,571
Гэта звычайны стан дыктатара, чый рэжым набліжаецца да канца.
Палітолаг Станіслаў Бялкоўскі пракаментаваў апошнія рашэнні кіраўніка Беларусі.
- Лукашэнка нават памяняў міністра ўнутраных спраў, таму што стары міністр, мабыць, ужо недастаткова надзейны, - заявіў Бялкоўскі ў эфіры «Эхо Москвы».
Палітолаг уважае, што гэта звычайны стан дыктатара, чый рэжым набліжаецца да канца:
- Ужо хутка ён, я думаю, пачне сапраўдны пагром сілавікоў, таму што вельмі мала хто ў яго разуменні застанецца верны яму па-сапраўднаму і гатовы ісці да канца.
Лукашэнка, як вы ведаеце, прызначыў гаўляйтэраў у рэгіёны, якія павінны душыць любыя праявы нязгоды з ім. Увогуле, ён цалкам пераходзіць на рэжым кіравання ў духу лацінаамерыканскай хунты, пераканаўшыся ў тым, што народ Беларусі яго ўсё роўна не падтрымлівае, нягледзячы ні на што.
Нагадаем, што 29 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка звольніў кіраўніка МУС Юрыя Караева, перавёўшы яго на пасаду памочніка па Гарадзенскай вобласці. На аналагічную пасаду ў Берасцейскую вобласць быў адпраўлены Валерый Вакульчык, які папрацаваў кіраўніком Савета бяспекі менш за два месяцы.
У верасні Лукашэнка звольніў генеральнага пракурора Аляксандра Канюка, замяніўшы яго на Андрэя Шведа.