Атачэнне Лукашэнкі масава выводзіць грошы з Беларусі
51- 1.11.2020, 12:58
- 260,206
Рыхтуюцца да ўцёкаў?
Як існая палітычная сітуацыя паўплывала на Лукашэнку і карупцыю ў Беларусі? Якія існуюць карупцыйныя схемы і наколькі інтэнсіўна праўладныя алігархі выводзяць свае актывы з краіны? Пра гэта гаворыцца ў расследаванні журналіста «Белсата» Станіслава Івашкевіча.
Гэты ролік доўжыцца толькі 15 хвілін, але вельмі наглядна паказвае і тлумачыць, як атачэнне Лукашэнкі масава выводзіць грошы беларусаў.
Тут і ліпавыя інвестыцыі, і афшоры на Мальце і Кіпры, і бізнэс у Вялікабрытаніі, і падстаўныя фірмы на Брытанскіх Віргінскіх астравах і Панаме. І, вядома, усім гэтым кіруюць набліжаныя да пляшывага дыктатара чыноўнікі.