18 лiстапада 2024, панядзелак, 4:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пенсіянеры з глыбінкі пачалі плаціць заробак актывісту, што застаўся без працы

7
Пенсіянеры з глыбінкі пачалі плаціць заробак актывісту, што застаўся без працы

Кранальная гісторыя пра беларускую салідарнасць.

Салідарнасць не ведае ні межаў, ні ўзросту. Чытач Charter97.org распавёў у лісце ў рэдакцыю сваю гісторыю

- Вось і мяне закрануў лёс тых, хто быў звольнены за актыўную жыццёвую пазіцыю. Так як горад у нас невялікі, а страйкаваць – клапотная справа, то мы пакуль унутрана рыхтуемся да Усебеларускага страйку.

Гаворка пра іншае: мае суседзі - пераважна людзі пенсіённага ўзросту, але і яны не захацелі заставацца ў баку і таксама хочуць неяк дапамагчы. І вось яны даведаліся, што іх сусед, гэта значыць я, застаўся беспрацоўным, і наважылі дапамагчы.

Адным словам, аднойчы днём спынілі мяне мае суседзі і працягваюць канверт.

- Што там? - пытаю я

- Ваш заробак!

Яны наважылі ўзяць мяне пад шэфства, пакуль я не знайду працу.

І як пажаданне сказалі: ты з пошукам не спяшайся, ёсць больш важныя справы, а заробак мы табе будзем плаціць. І дадалі, што моцна пакрыўдзяцца, калі я адмоўлюся ад іх прапановы.

Вось такая салідарнасць ад пенсіянераў з глыбінкі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках