Беларускі афіцэр: Як толькі мы атрымаем злачынны загад, зброя будзе ўжытая супраць Лукашэнкі
87- 1.11.2020, 13:34
- 115,666
Пераважная большасць вайскоўцаў з народам
Telegram-канал «Баста!» публікуе зварот беларускага афіцэра.
- Паважаныя суайчыннікі, звяртаецца да вас афіцэр Узброеных Сіл, - піша афіцэр. - У адрас вайскоўцаў часта гучаць папрокі ў маўклівым садзейнічанні рэжыму Лукашэнкі. Яшчэ нас прыраўноўваюць да міліцыі. Гэта не правільна.
Ведайце, пераважная большасць вайскоўцаў з народам. Галоўная наша задача - абарона дзяржавы ад знешняга збройнага замаху. Зараз гнеў абурэння закіпае ў большасці з нас, але мы не можам выйсці са зброяй на вуліцы, каб адпомсціць за волю і злачынныя дзеянні міліцыі і АМАПа, заступніцтва ўлады. Бо гэта будзе ўжо звацца вайсковым пераваротам. Удзел асобных вайскоўцаў у мірных акцыях прыводзіць да іх звальненняў. А нам патрэбныя аднадумцы ў страі.
Лукашэнка не прыцягвае войскі да разгону мірных грамадзян, таму што ведае, што як толькі мы атрымаем злачынны загад, адразу ўся наша зброя будзе ўжытая супраць яго самога і рэжым падзе за дзень. Не дапамогуць міліцыі, АМАП, УВ, ні колькасць, ні ўменне працаваць натоўпам супраць бяззбройных грамадзян. Войска супраць свайго народа ваяваць не будзе. Мы разам! Жыве Беларусь!