18 лiстапада 2024, панядзелак, 4:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзяржаўны памежны камітэт расказаў, хто можа з сённяшняга дня трапіць у Беларусь

5
Дзяржаўны памежны камітэт расказаў, хто можа з сённяшняга дня трапіць у Беларусь

Беларусь закрыла мяжу для ўезду замежнікаў з 1 лістапада.

Як паведамляе сайт Дзяржаўнага памежнага камітэту, абмежаванні на мяжы дзейнічаюць паводле пастановы савета міністраў. Выключэнне не зроблена і для грамадзян Расеі, акрамя тых, хто едзе праз Беларусь транзітам. Праз аэрапорт замежнікаў па-ранейшаму будуць пускаць, піша tut.by.

З 1 лістапада Беларусь часова прыпыняе перасячэнне мяжы на ўезд для замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў аўтадарожных пунктах пропуску, пунктах спрошчанага пропуску, пунктах пропуску на чыгуначных вакзалах (станцыях), пунктах пропуску ў рачных партах «у мэтах прадухілення распаўсюджвання інфекцыі» - COVID- 19, паведамляе ГПК.

Гэтае абмежаванне не распаўсюджваецца на:

- замежных грамадзян, якія едуць з дыпламатычнымі і службовымі пашпартамі;

кіраўнікоў і чальцоў афіцыйных дэлегацый;

- замежнікаў, якія надаюць міжнародную бязвыплатную дапамогу Рэспубліцы Беларусь;

кіроўцаў транспартных сродкаў пры выкананні міжнародных аўтамабільных перавозак, а таксама перавозак міжнародных паштовых адпраўленняў;

- чальцоў экіпажаў суднаў унутранага воднага транспарту, цягніковых брыгад, лакаматыўных брыгад міжнародных чыгуначных злучэнняў;

- замежнікаў, якія з'яўляюцца мужам і жонкай, бацькамі ці дзецьмі грамадзян Рэспублікі Беларусь;

- замежнікаў, якія маюць права на пастаяннае або часовае пражыванне на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;

- замежнікаў, якія маюць дазвол на працу або пацвярджальныя дакументы на выкананне працоўнай дзейнасці на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;

- замежнікаў, якія едуць у Рэспубліку Беларусь з паведамленнем пра цяжкую хваробу ці пра смерць блізкага сваяка;

- замежнікаў, якія выконваюць перавозкі ствалавых клетак, органаў для трансплантацыі;

грамадзян Расейскай Федэрацыі, якія ідуць транзітам праз тэрыторыю Рэспублікі Беларусь у Расейскую Федэрацыю;

- замежнікаў, якія ідуць транзітам праз тэрыторыю Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з Пагадненнем паміж урадам Рэспублікі Беларусь і Кабінетам міністраў Украіны аб спрошчаным парадку праезду адцінка аўтамабільнай дарогі Славуціч - Чарнобыльская АЭС, які праходзіць па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, работнікамі, транспартнымі сродкамі і грузамі Чарнобыльскай АЭС і прадпрыемстваў, якія ажыццяўляюць дзейнасць у зоне адчужэння, а таксама замежнымі спецыялістамі,

залучанымі да рэалізацыі міжнародных праектаў для закрыцця Чарнобыльскай АЭС, ад 20 студзеня 2009 года.

На тых, хто прылятае ў Беларусь праз Нацыянальны аэрапорт Менск, абмежаванне таксама не распаўсюджваецца.

Грамадзяне Беларусі, замежнікі, якія з'яўляюцца мужам і жонкай, бацькамі ці дзецьмі грамадзян Беларусі, а таксама замежнікі, якія маюць права на сталае або часовае пражыванне, на працягу 10 каляндарных дзён з дня прыбыцця з замежных дзяржаў, уключаных Міністэрствам аховы здароўя ў Спiс дзяржаў з кепскай сітуацыяй з COVID-19 , павінны знаходзіцца ў ізаляцыі і, не падлягаюць наступнаму пропуску праз мяжу да заканчэння 10-дзённага тэрміну. Спіс тых, каму ізаляцыя не патрэбная, ёсць на сайце ДПК.

Нагадаем, 29 кастрычніка беларусы паведамлялі аб тым, што не могуць вярнуцца ў краіну як мінімум з Польшчы і Літвы: некалькі гадзін іх разварочвалі на мяжы. Пазней з'явілася інфармацыя аб такіх жа праблемах і на мяжы з Украінай і Латвіяй. У Дзяржаўным памежным камітэце растлумачылі, што для асобнай катэгорыі фізічных асоб часова абмежаваны ўезд з краін-суседак праз наземныя пункты пропуску. Прычына - эпідэмічная сітуацыя.

Пазней ДПК растлумачыў: беларусаў на тэрыторыю нашай краіны пускаюць.

- Ёсць абмежаванні ў дачыненні да фізічных асоб, якія прыбываюць і плануюць прыбываць з тэрыторый суседніх з намі дзяржаў. Ёсць паўнамоцтвы ў памежнікаў прымаць у тым ліку і прыватныя пастановы ў залежнасці ад сітуацыі, якая складваецца на мяжы, - сказаў прадстаўнік камітэта Антон Бычкоўскі.

Тым не менш аб праблемах з перасячэннем мяжы паведамлялі беларускія студэнты, якія вучацца ў Польшчы.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках