18 лiстапада 2024, панядзелак, 4:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шлях менчукоў у Курапаты ў фота

1
Шлях менчукоў у Курапаты ў фота
ФОТА: TUT.BY

У сталіцы праходзіць Марш «Не забудземся, не прабачым!»

Напярэдадні дня памінання мёртвых - «Дзядоў» - у 85-ы дзень пратэстаў беларусы адправіліся ў Курапаты, каб ушанаваць памяць ахвяраў сталінскіх рэпрэсій, расстраляных ва ўрочышчы ў 1937-1940-х гадах.

Але шлях менчукоў стаўся доўгім: сілавікі суправаджалі кожны іх крок на шляху ў Курапацкі лес, перыядычна нападалі, хапалі, збівалі. А поле за МКАД каля ўрочышча ператварылася ў поле бітвы: мірных дэманстрантаў разганялі гумовымі кулямі і светлашумавымі гранатамі. У СМІ ёсць шмат відэа сведчанняў выкарыстання спецсродкаў супраць дэманстрантаў, піша euroradio.fm.

А пакуль - шлях дэманстрантаў на месца сталінскага тэрору пад дуламі аўтаматаў беларускіх сілавікоў узору 2020 года ў фота.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках