New York Times: Лёс Лукашэнкі вісіць на валаску
11- 1.11.2020, 20:55
- 54,840
Цярпенне усіх, хто жадае адстаўкі дыктатара, ужо на грані.
Амаль тры месяцы запар удзельнікаў пратэстаў у Беларусі білі, кідалі за краты, штрафавалі і выганялі з краіны. Але ўладальніца бара і салона прыгажосці ў Менску Аксана Калтовіч усё адно ўдзельнічае ў дэманстрацыях.
«У мяне такое адчуванне, быццам мы ўвайшлі ў нейкі своеасаблівы тунель. Назад шляху няма. Таму мы ідзем і ідзем наперад», - кажа яна New York Times (пераклад - unian.net) па дарозе на новую акцыю супраць Аляксандра Лукашэнкі.
Сотні тысяч беларусаў выйшлі на вуліцы ў жніўні пасля таго, як Лукашэнка сфальсіфікаваў прэзідэнцкія выбары. Тады многія думалі, што праз некалькі дзён ці тыдняў аўтарытарны лідар адступіць. Але замест гэтага Лукашэнка і большая частка грамадства счапіліся ў доўгачасовым выпрабаванні сілы адзін аднаго. І будучыня краіны пастаўленая на кон. Дэманстранты прадаўжаюцца збірацца дзясяткамі тысяч кожную нядзелю, скандуючы: «Сыходзь!».
«У такой напружанай сітуацыі што заўгодна можа стаць іскрай, якая скіне сістэму. Усё можа скончыцца за тыдзень, а можа прадаўжацца і цэлы год. Ніводная рэвалюцыя не адбылася паводле плану», - сказаў даследчык маскоўскага «Цэнтра Карнэгі» ў Менску Арцём Шрайбман.
У панядзелак рассеяныя групы рабочых у Беларусі адгукнуліся на заклік да вялікага страйку. Да страйкоўцаў далучыліся студэнты, якія не прыйшлі на заняткі пасля таго, як у нядзелю апазіцыйны марш у Менску сабраў больш за 200 тысяч чалавек.
«Рэжым не гатовы казаць праўду, адказаць за свае словы або выканаць патрабаванні людзей. Гэта азначае, што гэты рэжым не варты беларускага народа», - сказала палітычная апанентка беларускага аўтакрата Святлана Ціханоўская.
Выданне піша, што ў першы дзень страйку працоўныя далучыліся да яго, напрыклад, на «Мінскім трактарным заводзе». У горадзе Гародні міліцыя падчас падаўлення пратэсту на заводзе ў вытворчасці мінеральных угнаенняў затрымала больш за 30 чалавек. Аб гэтым сказала прадстаўніца незалежнага прафзвязу ў Гародні Ліза Мерляк.
Паводле яе слоў, некалькі дзясяткаў чалавек, якія павінны былі выйсці на змену ў панядзелак, адмовіліся працаваць, сарваўшы працу цэхаў на заводзе. Дзяржаўныя прадпрыемствы складаюць ядро беларускай эканомікі. І Лукашэнка ўважае іх працоўных асновай свайго электарату.
«Мы мяркуем, што вытворчасць давядзецца запаволіць або спыніць. Таму што ў цэхах няма каму працаваць», - сказала Мерляк.
У сацыяльных сетках карыстальнікі паведамлялі аб тым, што ў Гародні, Менску і іншых гарадах людзі ўтварылі «жывыя ланцугі салідарнасці», каб падтрымаць страйкоўцаў. Пратэсты ў сталіцы Беларусі прадаўжаліся нават уначы нягледзячы на тое, што міліцыя хапала людзей у цэнтры горада і саджала ў мікрааўтобусы без нумароў.
Але галоўная аўдыторыя, якая пільна сочыць за пратэстамі ў Беларусі, напраўду знаходзіцца ў Маскве. Дэманстранты спрабуюць паслаць Уладзіміру Пуціну сігнал, што чым даўжэй ён падтрымлівае Лукашэнку, тым больш ён рызыкуе страціць добрае стаўленне звычайных беларусаў.
Расейскі дэпутат Канстанцін Затулін сказаў New York Times: чыноўнікі на самых высокіх узроўнях Расейскай Федэрацыі «мяркуюць, што Лукашэнку «рана ці позна» давядзецца сысці. Некаторыя ўдзельнікі пратэстаў перакананыя, што ім трэба ціснуць на Лукашэнку, пакуль Пуцін не зробіць свой крок.