«Усё, што мае значэнне - гэта праўда і гонар нашых суграмадзян»
3- 10.11.2020, 12:37
- 17,797
З БДМУ на знак пратэсту звольніўся лекар-патолагаанатам.
З БДМУ звольніўся асістэнт кафедры паталагічнай анатоміі, паведамляе тэлеграм-канал «Студэнцкая думка».
Алег Аніскевіч, лекар-патолагаанатам, напісаў заяву аб звальненні з уласнага жадання.
«Усё. Рукі трасуцца, думкі блытаюцца, у галаве мутна, холадна.
Роўна 3 месяцы з дня выбараў. У гэты дзень 3 месяцы таму мільёны беларусаў з усмешкай, з надзеяй на лепшае склалі свае бюлетэні гармонікам на сотнях выбарчых участкаў. У гэты дзень 3 месяцы таму беларусаў пачалі забіваць.
Я казаў пасля выхаду нашага відэа і скажу зноў: усё, што для мяне мае значэнне - гэта праўда, гонар маіх суграмадзян, студэнтаў, калег, сумленне і здаровы сэнс. Я не хачу ніякім чынам нашкодзіць нікому, хто са мной звязаны, але на жаль, сёння гэта не заўсёды магчыма».