18 лiстапада 2024, панядзелак, 4:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Малдова: Праеўрапейская Санду можа перамагчы ў Дадона ў другім туры выбараў

3
Малдова: Праеўрапейская Санду можа перамагчы ў Дадона ў другім туры выбараў
МАЯ САНДУ
ФОТА: EPA

Галасаванне адбудзецца 15 лістапада.

Праеўрапейская апазіцыянерка Мая Санду можа перамагчы ў дзейнага прэзідэнта Ігара Дадона ў другім туры выбараў прэзідэнта ў Малдове.

Гэта паказвае даследаванне Інстытута грамадскай палітыкі і грамадства WatchDog.MD, паведамляе "Еўрапейская праўда" са спасылкай на Deschide.

Паводле апытання, за Санду прагаласавалі б 51,5% выбарнікаў. Дадон можа набраць 48,5% галасоў грамадзянаў. Хібнасць складае 3%.

Апытанне праводзілася 3–7 лістапада праз тэлефон. У ім удзельнічала 1086 рэспандэнтаў. Сацыёлагі не апытвалі жыхароў Прыднястроўя і грамадзянаў з дыяспары, чые галасы могуць паўплываць на вынік.

Варта падкрэсліць, гэта толькі адно з апытанняў, якія праводзяцца ў Малдове. Раней даследаванні грамадскай думкі ў краіне паказалі сваю недакладнасць.

Другі тур прэзідэнцкіх выбараў у Малдове адбудзецца 15 лістапада. Характэрна, што за 10 дзён да выбараў лідар малдаўскай "Нашай партыі", папуліст Рэната Вусаты, які заняў трэцяе месца ў першым туры з падтрымкай 16,9% галасоў выбарнікаў, заклікаў сваіх прыхільнікаў у другім туры прагаласаваць супраць Ігара Дадона.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках