Прэзідэнтка Эстоніі сышла на самаізаляцыю
- 10.11.2020, 15:00
- 9,794
Усе фізічныя сустрэчы Кэрсці Кальюлайд скасаваныя.
Прэзідэнтка Эстоніі Кэрсці Кальюлайд да 16 лістапада будзе знаходзіцца на самаізаляцыі. Як паведамляе сайт Charter97.org са спасылкай на эстонскія СМІ, у мінулую пятніцу яна кантактавала з захварэлым на каранавірус.
Усе фізічныя сустрэчы Кэрсці Кальюлайд, запланаваныя на гэты тыдзень, будуць скасаваныя.
Як паведамлялася раней, каранавірусам заразіўся прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.