«Арэна Львоў» можа стаць шпіталем для хворых на каранавірус украінцаў
1- 10.11.2020, 17:09
- 18,065
Разглядаецца варыянт прыцягнення студэнтаў-медыкаў і інтэрнаў да працы з хворымі на CОVID-19.
Стадыён «Арэна Львоў» могуць выкарыстоўваць у якасці мабільнага шпіталя, калі ўсе ложкі ў лякарнях Львоўскай вобласці будуць запоўненыя хворымі на COVID-19.
Пра гэта заявіў дырэктар дэпартамента аховы здароўя Львоўскай аблдзяржадміністрацыі Арэст Чамерыс на брыфінгу, паведамляе «Укрінфарм».
«Даручэнне датычна разгортвання мабільных шпіталяў далі ўсім тэрыторыям дзяржавы, таму мы разглядаем як магчымасць спорткомплексы і «Арэну Львоў».
З ягоных слоў, цяпер агульная загружанасць ложкаў з хворымі на каранавірус складае 64,7%.
Таксама Чамерыс паведаміў, што разглядаецца варыянт прыцягнення студэнтаў-медыкаў і інтэрнаў да працы з хворымі на каранавірус, калі сітуацыя з пандэміяй у вобласці пагоршыцца.
За ўвесь час пандэміі на Львоўшчыне пацверджаныя 34 304 выпадкі інфікавання каранавірусам, з іх 995 - смяротныя.