18 лiстапада 2024, панядзелак, 4:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Азербайджан апублікаваў відэа гутаркі Аліева з Пуціным, у якой згадваюцца турэцкія міратворцы

Азербайджан апублікаваў відэа гутаркі Аліева з Пуціным, у якой згадваюцца турэцкія міратворцы
ФОТА: RU.PRESIDENT.AZ

Масква адмаўляла абмеркаванне гэтага.

Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў апублікаваў відэазапіс гутаркі з Уладзімірам Пуціным, у якой згадваюцца турэцкія міратворцы. Відэа з'явілася на сайце прэзідэнта Азербайджана, паведамляе сайт The Insider.

На запісе лідары дзвюх краін у фармаце відэаканферэнцыі абмяркоўваюць падпісанне пагаднення аб спыненні агню ў Нагорным Карабаху. Сярод іншага Аліеў згадвае супольную міратворчую місію Расеі і Турцыі.

«Хацеў бы таксама выказаць падзяку сёння прэзідэнту Турэцкай Рэспублікі спадару Раджэпу Таіпу Эрдагану за ягоны актыўны ўдзел у справе палітычнага ўрэгулявання канфлікту. Адным з пунктаў сённяшняй заявы з'яўляецца супольная міратворчая місія Расеі ды Турцыі. Тым самым мы ствараем новы дасканалы фармат узаемадзеяння ў рэгіёне не толькі ў рамках ўрэгулявання канфлікту, але і будучага развіцця», - заявіў Аліеў.

Нагадаем, пасля супольнай заявы Азербайджана, Арменіі ды Расеі аб спыненні агню ў Нагорным Карабаху Аліеў заявіў, што ў міратворчай місіі ў НКР удзельнічацьме Турцыя. Пасля гэтага ў расейскім МЗС і Крамлі заявілі, што ў Нагорным Карабаху будуць размешчаны толькі расейскія міратворцы, а пытанне ўдзелу ў аперацыі Турцыі на перамовах не паўставала.

Нагадаем, мінулай ноччу прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян і прэзідэнты Азербайджана і Расеі Ільхам Аліеў і Уладзімір Пуцін зрабілі заяву аб тым, што 10 лістапада будзе цалкам спынены агонь і баявыя дзеянні ў Нагорным Карабаху. Паводле ўкладзеных дамоўленасцяў, Арменія перадае Азербайджану тэрыторыі, якія ўтрымлівала да нядаўняга часу. Сярод іх Агдамскі раён, Кельбаджарскі раён, Лачынскі раён і частка Газахскага раёна. Акрамя таго, Ерэван выводзіць свае войскі з Нагорнага Карабаху. Армянскія вайскоўцы вернуцца дадому праз Лачынскі калідор пад аховай расейскіх міратворцаў.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках