Жыхары менскага двара адабралі «Пагоню» ў зладзюжкі з МНС
20- 10.11.2020, 21:54
- 37,217
Мясцовыя жыхары правучылі злодзея на вуліцы Раменскай.
Жыхары менскага двара абступілі злодзея з МНС, які зняў сцяг з «Пагоняй», і адабралі яго назад.
«На Раменская вуліцу ў Менску сёння прыехалі здымаць Пагоню. Двор вельмі дружны і свабодны, здымалі гультаёў з усіх ракурсаў. Былі не толькі пажарнікі, але і ціхары, і ДАІ. Пасля таго, як знялі Пагоню, жыхары вырвалі яе з рук пажарніка, а той і не супраціўляўся», - напісаў чытач «Нашай Нiвы».