18 лiстапада 2024, панядзелак, 4:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Навумчык: Эканамічныя санкцыі будуць вельмі моцным ударам па рэжыме

4
Сяргей Навумчык: Эканамічныя санкцыі будуць вельмі моцным ударам па рэжыме
Сяргей Навумчык

Гаворка ідзе пра абмежаванні ў дачыненні да бюджэтаўтваральных прадпрыемстваў.

Калі не лічыць некалькіх дзён у жніўні, калі ўлады знаходзіліся ў разгубленасці і актыўнасць сілавікоў паставілі на паўзу, гвалт у дачыненні да пратэстоўцаў у Беларусі не спыняўся, піша ў сваім Telegram-канале беларускі журналіст і палітык Сяргей Навумчык.

Але ў апошнія дні паводзіны АМАПу і іншых супрацоўнікаў так званых праваахоўных органаў усё больш нагадваюць падзеі 9-12 жніўня. Людзей збіваюць у аўтазаках, збіваюць у РАУС, катуюць на Акрэсціна.

Дагэтуль не распачата ніводнай крымінальнай справы за катаванні ды іншыя перавышэнні службовых паўнамоцтваў у дачыненні да сілавікоў, тады як супраць тых, хто падаў скаргі ў СК або пракуратуры распачатыя сотні.

Аднак сілавікі выконваюць загад, які ідзе з самага верху (што не вызваляе іх ад адказнасці). А «наверсе», відавочна, уздыхнулі з палёгкай. Пуцін, як і раней «найлепшы сябра», а Захад, хай і «найлепшы вораг», але не здолеў як-небудзь сур'ёзна пакараць рэжым за тое, што міжнародным правам кваліфікуецца як злачынства супраць чалавечнасці.

Бо Лукашэнка і некалькіх дзясяткаў чалавек пазбаўленне права злятаць у Рым і Бэрлін, паклаўшы руку на сэрца, неяк перажывуць. А вось эканамічныя санкцыі (напрыклад, супраць «Беларуськалія» і іншых бюджэтаўтваральных прадпрыемстваў) былі б вельмі моцным ударам па рэжыму.

І пакуль на Захадзе ідуць дэбаты, і апаненты такіх санкцый даводзяць, што «яны ўдараць па простых людзях», гэтыя людзі атрымліваюць дубінкамі па галаве.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках