Валерый Карбалевіч: Здаецца, сілы супрацоўнікаў МУС на зыходзе
5- 12.11.2020, 9:32
- 43,567
Яны ўжо не ў стане вытрымліваць рэгулярныя пратэсты беларусаў.
Паколькі доўгае супрацьстаянне - гэта барацьба на змор, відавочна, сілы супрацоўнікаў МУС на зыходзе. Пра гэта піша на «Радыё Свабода» палітаглядальнік Валерый Карбалевіч.
8 лістапада ўлады мабілізавалі ўсе, што засталіся сілы, уключаючы, з некаторых ацэнак, і вайскоўцаў. Прывезлі ў Менск міліцыю з рэгіёнаў. Ачапілі ўсю сталіцу, перавялі яе фактычна на стан аблогі.
Чым можна растлумачыць такія дзеянні ўладаў? Валерый Карбалевіч дае некалькі варыянтаў адказу.
«Перш за ўсё, нецярплівасць. Глядзець, як кожную нядзелю сталіца ператвараецца ў свята непадпарадкавання народа - гэта для некаторых персанажаў невыносна.
Трохмесячнаае супрацьстаянне - гэта барацьба на змор, на знясільванне апанента. Хто першы не вытрымае напружання. Можна думаць, што сілы супрацоўнікаў МУС на зыходзе. Таму трэба паспяшацца, каб адным махам, адным ударам пакончыць з пратэстамі і нарэшце спакойна выдыхнуць».
«Іншая справа, ці дакладны разлік уладаў. У гэтым ёсць вялікія сумневы», - рэзюмуе палітолаг.