18 лiстапада 2024, панядзелак, 4:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадстаўніцтва ЕЗ у Беларусі: Моц нашай салідарнасці не абмежаваная

2
Прадстаўніцтва ЕЗ у Беларусі: Моц нашай салідарнасці не абмежаваная

Еўрапейскія дыпламаты адрэагавалі на высыланне сваіх брытанскіх калег з Менска.

Высыланне двух брытанскіх дыпламатаў - яшчэ адзін прыкры і непрымальны крок беларускіх улад, гаворыцца ў заяве Прадстаўніцтва Еўрапейскага звязу ў Беларусі ў сувязі з высыланнем двух брытанскіх дыпламатаў.

У Прадстаўніцтве ЕЗ заяўляюць, што аргументацыя беларускіх уладаў для тлумачэння высылання дыпламатаў абсалютна неапраўданая і належыць да звычайнай працы, якую замежны дыпламат не толькі мае права, але нават абавязаны выконваць.

- Як дыпламаты мы павінны мець магчымасць выконваць сваю працу. Мы не дапусцім далейшага запалохвання сваіх калег пры выкананні імі звычайных дыпламатычных заданняў, - заяўляюць у Прадстаўніцтве.

Высыланню дыпламатаў папярэднічала ў мінулым месяцы «просьба», каб Польшча і Літва адклікалі сваіх паслоў і моцна абмежавалі сваю дыпламатычную прысутнасць у Беларусі. Гэтыя дзеянні, на думку дыпламатаў, яшчэ больш ізалююць беларускія ўлады і не спрыяюць захаванню адкрытых каналаў камунікацыі.

- Апошнія некалькі месяцаў кіраўнікі місій ЕЗ у Менску, супольна з нашымі брытанскімі калегамі, выказваюць салідарнасць з народам Беларусі, які патрабуе выканання фундаментальных дэмакратычных правоў пры дапамозе правядзення свабодных і справядлівых выбараў у паваротны момант у гісторыі краіны. Мы таксама выказвалі салідарнасць са сваімі літоўскімі і польскімі калегамі, і цяпер мы выказваем салідарнасць з нашымі брытанскімі калегамі. Моц нашай салідарнасці не абмежаваная. Мы далей абараняем, ахоўваем і прасоўваем фундаментальныя вартасці ды свабоды ў Беларусі, - заяўляюць у Прадстаўніцтве ЕЗ

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках