18 лiстапада 2024, панядзелак, 4:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Турцыя расказала, як будзе ажыццяўляць кантроль над сітуацыяй у Карабаху

Турцыя расказала, як будзе ажыццяўляць кантроль над сітуацыяй у Карабаху

Акрамя супольнага з РФ маніторынгавага цэнтра, будуць створаныя назіральныя аддзяленні на месцах.

Кіраўнік турэцкай знешнепалітычнай установы Меўлют Чавушаглу, каментуючы нядаўнія пагадненні датычна Карабаха, заявіў пра роўную ролю Турцыі і Расеі ў маніторынгу сітуацыі ў рэгіёне.

Турэцкае інфармагенцтва «Анадолу» паведаміла, што міністр замежных справаў Турцыі Меўлют Чавушаглу на прэс-канферэнцыі ў Баку расказаў, што акрамя супольнага з Расеяй маніторынгавага цэнтра датычна Карабаха, лакацыі для якога вызначаць разам з азербайджанскім бокам, з'явяцца таксама і «назіральныя аддзяленні» на месцах.

Ён заявіў, што роля Турцыі ў працэсе назірання за сітуацыяй у рэгіёне будзе такая самая, як і ў Расеі, а таксама адзначыў, што пасля ўзгаднення гэтых пытанняў магчымасць адпраўкі турэцкіх вайскоўцаў за мяжу можа разгледзець парламент краіны. Чавушаглу паведаміў, што ўжо ў пятніцу, 13 лістапада, у Турцыю прыбудзе расейская дэлегацыя для абмеркавання стварэння супольнага маніторынгавага цэнтра.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках