Увесь свет віншуе мэра маленькага японскага гарадка з перамогай у амерыканскіх выбарах
5- 12.11.2020, 16:32
- 21,496
Яго завуць Джо Бай Дэн.
73-гадовы Ютака Умэда, мэр невялікага японскага горада Ямата, стаў напэўна самым вядомым кіраўніком гарадка, бо пра яго даведаўся ўвесь свет.
Нечакана для сябе аднойчы ён прачнуўся знакамітым. Яго імя было ў топе Твітэру, а віншаванняў з перамогай прыходзіла больш, чым жыхароў у горадзе, якім ён кіруе, піша «Новое время» са спасылкай The Guardian.
Прычым віншавалі яго з перамогай на выбарах у ЗША. Як так атрымалася? Справа ў тым, што прозвішча мэра Ямата - Умэда - складаецца з двух іерогліфаў: 梅田. Іх можна прамаўляць і як «умэ» - «так», і як «бай» - «дэн». А іерогліф 穣 можна прачытаць як «Ютака», а можна - як «Джо». Вось і атрымліваецца, што японскім мястэчкам Ямата кіруе Джо Бай Дэн.
Умэда распавёў, што спачатку вельмі здзівіўся свайму траплянню ў трэнды. Але прызнаўся, што на выбарах аддаваў перавагу менавіта Байдэну - і расказаў, што хацеў бы з ім сустрэцца, каб прадставіцца як «Байдэн з Кумамота», а таксама заклікаць усіх «есці гародніну».
Yutaka Umeda, the mayor of a small town in Kumamoto, was catapulted into Internet stardom when someone discovered his name had an alternative pronunciation:
— Spoon & Tamago (@Johnny_suputama) November 9, 2020
穣 (Jo) 梅田 (Baiden) pic.twitter.com/PyW7itdz1q