18 лiстапада 2024, панядзелак, 4:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Журналіста Алега Груздзіловіча арыштавалі на 15 дзён

2
Журналіста Алега Груздзіловіча арыштавалі на 15 дзён
АЛЕГ ГРУЗДЗІЛОВІЧ
ФОТА: T.ME/RADIOSVABODA

Яго асудзілі за ўдзел у акцыі, хоць на ім была камізэлька «Прэса».

Журналіста Алега Груздзіловіча асудзілі на 15 дзён адміністрацыйнага арышту. Так пастанавіў 12 лістапада суд Фрунзенскага раёна Менска, паведамляюць праваабаронцы.

Суддзя Марыя Ярохіна прызнала Груздзіловіча вінаватым ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве (артыкул 23.34 КоАП).

Як адзначае «Радыё Свабода», журналіста абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыі пратэсту 25 кастрычніка блізу 16:40 на вуліцы Сурганава ў Менску. У сваю чаргу Груздзіловіч на судзе падкрэсліў, што працаваў там як супрацоўнік СМІ на заданне газеты «Народная воля», меў на сабе камізэльку з надпісам «Прэса» і журналісцкае пасведчанне.

61-гадовы журналіст Алег Груздзіловіч быў затрыманы ўвечары 10 лістапада ў Менску. Міліцыянты прыйшлі а 19:30 да яго ў кватэру і прадэманстравалі здымкі з акцыі пратэсту 25 кастрычніка, на якіх ён быў захаваны.

Адміністрацыйныя арышты ў ізалятарах цяпер адбываюць 17 журналістаў, у тым ліку двое карэспандэнтаў БелаПАН - Павел Дабравольскі і Ян Аўсеюшкін. Усе яны выконвалі прафесійныя абавязкі.

Паводле інфармацыі Беларускай асацыяцыі журналістаў, карэспандэнта інфармацыйнага партала «Магілёўскі рэгіён» Алеся Сабалеўскага за «ўдзел» у акцыі пратэсту (арт.23.34 КоАП) аштрафавалі на 30 базавых адзінак (810 рублёў).

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках