18 лiстапада 2024, панядзелак, 4:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Радзільню №2 у Менску перавядуць пад лячэнне хворых на каранавірус?

3
Радзільню №2 у Менску перавядуць пад лячэнне хворых на каранавірус?
ФОТА: ВОЛЬГА ШУКАЙЛА, TUT.BY

Што пра гэта вядома.

У рэдакцыю tut.by звярнуліся чытачы, яны паведамляюць пра тое, што радзільню №2 плануюць перапрафіляваць для лячэння пацыентаў з COVID-19. Што пра гэта вядома?

Чытачы паведамляюць, што гарадскую клінічную радзільню №2 на вуліцы Бельскага плануюць перапрафіляваць пад установу для лячэння хворых з COVID-19. Нагадаем, спецыфікай радзільні з’яўляецца тое, што тут прымаюць заўчасныя роды.

Крысціна тры дні знаходзіцца ў радзільні №2, з яе слоў, раніцай персанал радзільні паведаміў, што пацыентак перавядуць у іншае месца, а тых, каго можна выпісаць, выпішуць.

- Але тут шмат людзей, якія павінны праходзіць некалькі дзён тэрапію, напрыклад, калі быў аборт. Усе ў шоку, бо спачатку кажуць, што выпішуць, потым - што не выпішуць. Лекарка сказала, што нас перавядуць у 7-ю ці 5-ю радзільню, але пакуль нічога невядома. Таму ў нас ёсць пытанні, чаму ўсё робіцца так экстранна і няма ніякіх каментароў? - распавядае пацыентка.

Са слоў Крысціны, некаторыя палаты ўжо вызвалілі і выпісалі жанчын, а ў радзільні чакаюць распараджэнняў ад кіраўніцтва.

- Не хацелася б нікуды перамяшчацца, бо, напрыклад, заўтра важная працэдура, пасля якой трэба знаходзіцца ў стане ну калі не спакою, то хаця б не ў стане стрэсу - нікуды не пераязджаць, - кажа пацыентка і тлумачыць, што пры пераездзе неабходна будзе зноўку афармляць усе дакументы.

Удзень у тэлеграм-канале «Белыя халаты» з'явілася непацверджаная інфармацыя аб рассылцы ліста ва ўстановы аховы здароўя Менска «Аб часовым спыненні шпіталізацыі ў УАЗ «ГКРД №2». Ліст падпісаны першым намеснікам старшыні камітэта аховы здароўя Менгарвыканкама Дзмітрыем Чараднічэнкам.

У дакуменце сказана, што з 12 лістапада радзільня №2 спыняе шпіталізацыю пацыентаў да асобага загаду, а цягам двух дзён пацыентаў неабходна перавесці ў іншыя ўстановы аховы здароўя. Радзільню павінны падрыхтаваць да працы як «інфекцыйная лякарня» для дарослых з захворваннем на COVID-19.

ФОТА: ТЕЛЕГРАМ-КАНАЛ «БЕЛЫЯ ХАЛАТЫ»

У гарадской клінічнай радзільні №2 нам пацвердзілі інфармацыю аб тым, што яе плануюць перапрафіляваць пад лячэнне пацыентаў з COVID-19.

- Чакаем загад з камітэта аховы здароўя Менгарвыканкама, загаду пакуль няма, - паведамілі ў радзільні і парэкамендавалі звярнуцца ў камітэт.

У камітэце аховы здароўя не змаглі даць каментар. Па падрабязнасці мы звярнуліся ў Міністэрства аховы здароўя, калі з'явіцца іх адказ, мы яго апублікуем.

У якіх шпіталях у Менску цяпер лечаць COVID-19

Нагадаем, у Менску з 23 кастрычніка перапрафіляваная 2-я гарадская клінічная лякарня для лячэння пацыентаў з пнеўманіяй і інфекцыяй COVID-19. Таксама на перыяд уздыму захворвання на COVID-19, пацыентаў прымаюць інфекцыйная клінічная лякарня Менска і дзіцячая інфекцыйная клінічная лякарня.

Акрамя таго, пацыентаў з COVID-19 шпіталізуюць у 3-ю гарадскую лякарню імя Я. У. Клумава (тэрапеўтычны корпус), 4-ю лякарню (тэрапеўтычны корпус, частка хірургічнага корпуса і нефралагічнае аддзяленне), 5-ю лякарню (неўралагічны корпус і корпус №1) і 6-ю гарадскую лякарню (тэрапеўтычны корпус), у РНПЦ пульманалогіі і фтызіятрыі і Рэспубліканскі клінічны шпіталь інвалідаў ВАВ ім. П. І. Машэрава.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках