18 лiстапада 2024, панядзелак, 4:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Князь Мацей Радзівіл: Лозунг «Вольныя з вольнымі» актуальны цяпер як ніколі

2
Князь Мацей Радзівіл: Лозунг «Вольныя з вольнымі» актуальны цяпер як ніколі
ФОТА: TUT.BY

Нашчадак Радзівілаў выказаў салідарнасць з беларусамі.

На сваёй старонцы ў Facebook князь Мацей Радзівіл, прамы нашчадак нясвіжскай лініі роду, распавёў пра пратэсты ў Беларусі. Ён змясціў малюнак герба паўстання 1861-63 гадоў з надпісам «Вольныя з вольнымі. Роўныя з роўнымі».

«Лозунг заўсёды актуальны, і цяпер, як ніколі, калі нашы браты-беларусы працягваюць мірныя пратэсты і сутыкаюцца з жорсткім прыгнётам пратэстаў, іх збіваюць і саджаюць у турмы. Многія пратэстоўцы выкарыстоўваюць старадаўні сімвал «Пагоня». Сёння мы жывём у розных краінах, і так будзе і далей, але агульная гісторыя і спадчына застануцца».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках