У якіх краінах няма каранавірусу
8- 12.11.2020, 21:07
- 34,688
Краіны-шчасліўчыкі знаходзяцца ў паўднёвай частцы Ціхага акіяна.
Пандэмія каранавіруса ахапіла практычна ўвесь свет. Аднак на планеце ёсць краіны, куды яшчэ не дабраўся COVID-19. Пра краіны, дзе дагэтуль не зафіксавана ніводнага выпадку інфікавання, паведамляе Associated Press.
Так, напрыклад, некаторыя краіны-шчасліўчыкі знаходзяцца ў паўднёвай частцы Ціхага акіяна. Гэта Тонга, Кірыбаці, Самоа, Мікранезія і Тувалу.
Выданне адзначае, што з пачаткам пандэміі ў Тонга яшчэ ў сакавіку закрылі аэрапорт і забаранілі заходзіць круізным лайнерам. Нягледзячы на гэта, улады ўсё роўна ўводзілі карантын, у выніку чаго асела эканоміка краіны.
Пацярпелі і іншыя, свабодныя ад інфекцыі ў гэтым рэгіёне краіны, бо іх эканоміка цесна завязаная на турызме.
Не зафіксаваны каранавірус у Антарктыдзе. Гэта на сёння адзіны не заражаны дагэтуль кантынент.
«Магчыма, на Зямлі няма месца, дзе людзі былі б больш пільныя ў абароне ад віруса. Гэта звязана з тым, што любы выбліск будзе складана кантраляваць у месцах, дзе людзі жывуць у цеснаце і дзе медыцынскія магчымасці абмежаваныя. Людзей, якія сур'ёзна захворваюць ў Антарктыдзе, звычайна эвакуююць і гэта можа заняць некалькі дзён ці нават тыдняў праз экстрэмальныя ўмовы надвор'я», - адзначае выданне.